Беларусь развіталася з Юрыем Курненіным
Некалькі тысяч беларускіх аматараў футбола прыйшлі сёння на мінскі стадыён "Дынама", каб развітацца з вядомым футбалістам і трэнерам Юрыем Курненіным, паведамляе БЕЛТА.
У жалобнай цырымоніі прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Алег Качан, першы віцэ-прэзідэнт НАК Генадзь Аляксеенка, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге, прадстаўнікі беларускіх футбольных клубаў, гульцы залатога складу мінскага "Дынама-82".
Юрый Курненін памёр 30 ліпеня на 56-м годзе жыцця. Яго пахавалі на Паўночных могілках.