Беларус Руслан Салей згуляў сямісоты матч у НХЛ
У пятніцу ўвечары абаронца “Фларыды Пантэрс” і зборнай Беларусі па хакеі Руслан Салей згуляў свой 700-ы матч у рэгулярных чэмпіянатах Нацыянальнай хакейнай лігі.
У юбілейным для беларуса паядынку каманда Жака Мартэна перамагла ў серыі булітаў "Нью-Ёрк Рэйнджэрс" — 3:2. Салей правёў на пляцоўцы 22 хвіліны і 52 секунды. На жаль, ва ўзяцці варот саперніка ён удзелу не прымаў.
Дарэчы, пасля 24 праведзеных матчаў у сезоне-2007/08 "Фларыда" займае другое месца ў Паўднёваўсходнім дывізіёне, а ў табліцы Усходняй канферэнцыі ідзе сёмай. У наймацнейшай лізе планеты Салей дэбютаваў больш за 11 гадоў назад — 7 кастрычніка 1996 года. У той дзень "Анахайм Майці Дакс", чые колеры ён абараняў дзевяць сезонаў, сустракаўся на выездзе з "Манрэаль Канадыенс" — самым тытулаваным клубам НХЛ. Матч завяршыўся нічыёй —6:6.
Руслан зарабіў 4 хвіліны штрафу, адзін раз пагражаў варотам саперніка і завяршыў гульню з выдатным для пачаткоўца паказчыкам карыснасці "+4". Усяго за сваю энхаэлаўскую кар’еру Салей забіў 34 галы і аддаў 111 галявых перадач, зрабіў 1048 кідкоў па варотах і зарабіў 863 хвіліны штрафу.
Акрамя таго, беларус згуляў 40 матчаў у розыгрышы Кубка Стэнлі (усе ў складзе "Анахайма", з якім ён дайшоў да фіналу ў 2003 годзе), якія лічацца асобна. У плэй-офф Салей забіў 5 галоў і асісціраваў яшчэ пры 5 галах.
“Салідарнасць”