Беларус сабраўся ўзначаліць Міжнародную федэрацыю хакея

Сяргей Ганчароў / Pressball
Сяргей Ганчароў / Pressball

Беларус Сяргей Ганчароў зарэгістраваўся кандыдатам на пасаду прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). Кандыдатаў мусяць зацвердзіць да 15 ліпеня. Усяго на пасаду прэзідэнта, які прыйдзе на месца скандальна вядомага ў Беларусі швейцарца Рэнэ Фазэля, прэтэндуе пяць чалавек.

Акрамя Ганчарова свае кандыдатуры высунулі немец Франц Райндль, чэх Пётр Бржыза, датчанін Хенрык Бах-Нільсэн, француз Люк Тардзіф.

​"Відавочна, у некаторых ёсць пэўная палітычная тактыка, і хто ведае, што будзе ў верасні", — сказаў Фазэль, які з 1994 года кіруе федэрацыяй і ў верасні 2021 года павінен пакінуць сваю пасаду.

Выбары прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея пройдуць на паўгадавым кангрэсе арганізацыі ў Санкт-Пецярбургу 25 верасня. 

Сяргей Ганчароў — намеснік Федэрацыі хакея Беларусі і член савета IIHF.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі