Беларус стаў лепшым маладым дырыжорам у свеце — і наспяваў датчанам "Купалінку"

Так выглядае радасць перамогі / malkocompetition
Так выглядае радасць перамогі / malkocompetition

Дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Зміцер Мацвіенка стаў пераможцам прэстыжнага конкурсу дырыжораў імя Мікалая Малько, піша “Анлайнер”.

У фінале ён супернічаў з дырыжорам з Францыі Хлояй Дзюфрэйн і кітайскім майстрам Ліньхань Цюі.

А напачатку ахвотных паўдзельнічаць у конкурсе было больш за шэсцьсот чалавек! Журы выбрала 24 удзельнікі.
 

А ўсё пачыналася з “Купалінкі”

Беларус таксама заваяваў і прыз глядацкіх сімпатый. Каб зразумець, чаму, можна проста паглядзець, як ён расказвае пра тое, як спяваў з бабудяй Купалінку.

Сяброўка маткі будучага дырыжора аднойчы пачула, як ён, быўшы яшчэ дзіцём, спявае народныя песні са сваёй бабуляй. Яна заўважыла, што ў хлопчыка добры голас і слых. А магчыма, і вялікая музычная будучыня.

“Я помню, як мы з бабуляй спявалі вельмі вядомую песню “Купалінка”. Мая бабуля не оперная спявачка. Але яна спявала ад усяго сэрца. Вельмі чулліва і ціха”, — расказвае дырыжор.

Паглядзець, як Мацвіенка напявае "Купалінку", можна тут.

А ўбачыць, як ён працуе з аркестрам, можна будзе 19 чэрвеня падчас пастаноўкі оперы “Травіята” у Вялікім тэатры Беларусі.

Выступ беларускага ўдзельніка ў фінале

“Проста папрацаваць з тымі, хто любіць музыку”

Конкурс імя Мікалая Малько праходзіць у Даніі раз у тры гады. Упершыню лепшага маладога дырыжора там выбралі ў 1965-м годзе — праз некалькі гадоў пасля смерці вялікага Малько.

Ён ўзначальваў Ленінградскую філармонію, дырыжаваў прэм'ерай Першай сімфоніі Шастаковіча. А пасля ад'езду з СССР працаваў з калектывамі ў Еўропе, ЗША і Аўстраліі.

У конкурсе яго імя могуць браць удзел дырыжоры ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. Апроч грашовага прыза пераможца атрымвае магчымасць папрацаваць з аркестрамі сусветнага узроўня, а таксама ментарскую падтрымку.

І менавіта за гэтай магчымасцю Мацвіенка прыехаў на конкурс. Ён кажа, што яго галоўная мэта ўдзелу — проста працаваць з людзьмі, якія любяць музыку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі