Беларусь у 10 разоў павялічыла пастаўкі цукру ва Ўкраіну
У 10 разоў павялічыла ў траўні пастаўкі цукру ва Ўкраіну Беларусь. Экспарт гэтай прадукцыі дасягнуў 7,6 тыс. тон. Як паведамляе сайт rynok.biz, такое значнае павелічэнне паставак цукру гульцы рынку звязваюць найперш з падпісаннем нацыянальнымі банкамі Беларусі і Ўкраіны дамовы аб спрашчэнні канвертацыі грыўны. Да таго ж дзейнічае пагадненне аб свабодным гандлі паміж краінамі.