Беларусь упершыню дасягнула станоўчага сальда ў гандлі з Расіяй — Галоўчанка

У 2023-м стаіць задача палепшыць вынік / pixabay.com
У 2023-м стаіць задача палепшыць вынік / pixabay.com

Беларусь упершыню дасягнула станоўчага сальда ў гандлі з Расіяй. Такую заяву ў чацвер на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі зрабіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, дасягнута гэта не столькі за кошт скарачэння імпарту з РФ, колькі за кошт росту беларускага экспарту (і па колькасці тавараў, і па іх кошце). Раней жа ў РБ ў гандлі з РФ заўсёды было адмоўнае сальда (да $7 млрд), піша sb.by.

"Вядома, нам дапамагла сусветная кан'юнктура цэн і сітуацыя, звязаная з вызваленнем пэўных таварных ніш на расійскім рынку", — заявіў Галоўчанка. На нарадзе ён паведаміў, што за 11 месяцаў 2022-га "дасягнуты гістарычна максімальны аб'ём узаемнага абароту таварамі і паслугамі — $45 млрд". Па выніках года прэм'ер спадзяецца на 50 млрд долараў. А яшчэ ён заявіў, што ў 2023-м стаіць задача палепшыць вынік. Пры гэтым прызнае, што "цэнавы фактар ужо не будзе гуляць такой ролі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі