Беларусь выплаціла амаль 100 мільёнаў долараў па крэдыце МВФ
Транш памерам у $99,3 млн. за крэдыт па праграме stand-by адправіўся ў МВФ 11 кастрычніка. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства фінансаў піша БелТА.
Беларусь рэалізавала праграму stand-by, падтрыманую крэдытам МВФ на $3,5 млрд., са студзеня 2009 па красавік 2010 года. На 2013 год прыпадае пік выплат па крэдыце. Папярэдняе пагашэнне адбылося 1 кастрычніка, тады наша краіна выплаціла $83,9 млн.
Дарэчы, з 17 па 28 кастрычніка ў Беларусі будзе працаваць чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду.