Беларусь запрасіла Глэна Хэнлана зноў папрацаваць са зборнай па хакеі

Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў запрасіў Глэна Хэнлана зноў папрацаваць з нацыянальнай зборнай па хакеі. Паводле яго слоў, сёння ён меў тэлефонную размову з заакіянскім спецыялістам і запрасіў яго папрацаваць у якасці трэнера-кансультанта, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, Глэн Хэнлан трэніраваў беларускую зборную ў 2005-2006 гадах. Пад яго кіраўніцтвам наша каманда стала шостай на чэмпіянаце свету ў Латвіі. Пасля таго, як Хэнлан вярнуўся ў НХЛ, на чале каманды стаў Курт Фрэйзер.

Днямі, Глэн Хэнлан упершыню ў яго Нхлаўскай кар'еры быў адпраўлены ў адстаўку. Прычынай гэтаму стала буйное паражэнне "Вашынгтон Кэпіталз" у матчы з "Атлантай". Каманда Хэнлана саступіла з лікам 1:5.

Як раней паведамляў Еўрарадыё генеральны менеджэр зборных Беларускай федэрацыі футбола Святаслаў Кісялёў, да 2010 года, згодна з кантрактам, Хэнлан з’яўляецца кансультантам нашай каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі