Беларусь збіраецца прыняць свой пакет санкцый супраць Захаду
Раман Галоўчанка / ТАСС
Беларусь найбліжэйшымі днямі прыме пакет эканамічных санкцый супраць Захаду, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку.
Галоўчанка расказаў, што спіс санкцый будзе дастаткова вялікі.
"Гэта ўжо будуць не так званыя асіметрычныя меры і нефармальныя. Гэта будуць эканамічныя меры ў адказ на тое, якому ціску падвяргаемся мы", — заявіў кіраўнік урада.
Па словах Галоўчанкі, беларускі бок да гэтага некалькі разоў адкладаў прыняцце жорсткіх мер у адказ, бо разлічваў "на разважлівасць іншага боку".
Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 2 снежня, новыя санкцыі супраць Беларусі ўвялі Еўрасаюз, ЗША і Вялікабрытанія. У пакет санкцый ЕС уключаныя 10 юрыдычных асоб і 17 фізічных, у пакет санкцый ЗША — 9 фізічных асоб, 12 арганізацый і 3 паветраныя судны, Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць "Беларуськалія" і 8 грамадзян Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.