Беларусам не індэксуюць мінімалку і заробкі за красавік
Мінімальны заробак і грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за красавік індэксавацца не будуць. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з законам "Аб індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі", індэксацыя праводзіцца калі інфляцыя перавышае парог у 5% з часу папярэдняй індэксацыі (перагляду памераў даходаў).
Як паведамляў Белстат, у красавіку інфляцыя ў параўнанні з сакавіком склала 0,04%. Рост коштаў з кастрычніка 2018 года (калі праводзілася папярэдняя індэксацыя) не перавысіла пяціадсоткавага парога. Таму індэксацыі не плануецца.
Мінімальны заробак прызначаны з 1 студзеня 2019 года — 330 рублёў. Яго індэксаваць таксама не плануецца.