Беларусбанк з 9 чэрвеня аднаўляе выдачу крэдытаў на куплю жытла

Як інфармуе БЕЛТА, скарыстацца крэдытам могуць грамадзяне, якія заключылі дагаворы куплі-продажу жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржаўнай замове ў адпаведнасці з указам ад 8 траўня 2013 года №215 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (ўзвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў".



Крэдыты выдаюцца на тэрмін да 15 гадоў з выплатай 37,5% гадавых за фактычны час карыстання крэдытам.



Максімальная сума крэдыту — да 75% кошту набыцця жылога памяшкання. Для шматдзетных сем'яў, якія маюць трох і больш непаўналетніх дзяцей, сума крэдыту можа скласці да 95% ад сумы жытла.


Фота — profi-forex.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі