“Беларусьфільм” рыхтуе да пракату 4 фільмы

Сярод запланаваных прэм’ер — фільм Аляксандры Бутор “Белыя росы. Вяртанне”. Выхад сіквэла вядомага савецкага фільма чакаецца ў верасні.

Яшчэ адна навінка — рамантычная камедыя “З 8 сакавіка, мужчыны!” сумеснай вытворчасці “Беларусьфільма” і расійскай кампаніі “Маскіт”. Расійская публіка ўжо бачыла гэтую карціну, яе там паказалі ўвесну.

Для юных гледачоў айчынныя кінематаграфісты падрыхтавалі прыгодніцкую камедыю “Неверагоднае перамяшчэнне”. Публіку чакае і працяг цыклу “Дзяржаўная мяжа” — у кінатэатрах пакажуць дзявяты фільм з гэтай серыі, які называецца “Кур’еры страху”, паведамляе БЕЛТА.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі