Беларуска Аляксандра Сасновіч паднялася ў рэйтынгу WTA яшчэ на 30 пазіцый

Працягвае здзіўляць беларуская тэнісістка 19-гадовая Аляксандра Сасновіч (на здымку). На мінулым тыдні пасля перамогі на турніры ў Францыі яна ўзнялася ў рэйтынгу WTA — з 239-га на 165-е месца. На гэтым тыдні, пасля перамогі на яшчэ адным турніры ў Францыі, Сасновіч ужо займае 135 месца!

Аляксандра Сасновіч — новая зорка беларускага тэнісу?
 

Беларуска Вікторыя Азаранка захоўвае за сабой другое месца, Вольга Гаварцова апусцілася з 89-га на 95-е месца.



Адзначым, што ў адзіночным рэйтынгу лідаркай засталася амерыканка Серэна Уільямс, а на трэці радок выйшла кітаянка Лі На, якая адсунула на чацвёрты радок расіянку Марыю Шарапаву.
 

У чэмпіёнскай гонцы тройка лідарак выглядае наступным чынам: Серэна Уільямс, Вікторыя Азаранка і Лі На.

 

Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі