Беларускае МЗС спужалася фэста "be2gether"

Міністэрства замежных спраў Беларусі спадзяецца, што Літва не дапусціць правядзення ў рамках музычнага фэсту " be2gether " прапагандысцкіх, несяброўскіх і недабрасуседскіх акцый антыбеларускай скіраванасці. “Такія акцыі абсалютна супярэчылі б заяўленай у назве фэсту мэце", – гаворыцца ў афіцыйнай заяве міністэрства. Занепакоенасць, якую выказвае беларускае МЗС, зразумелая. Музычны фэст “be2gether” (“Будзьма разам”), які пройдзе 24-26 жніўня на літоўскім баку беларуска-літоўскай мяжы, задуманы арганізатарамі як крок да з’яднання Беларусі з Еўропай, а не з Расіяй.

Па інфармацыі літоўскага боку, імпрэзу наведае 15-20 тысяч гледачоў, з большага – маладых людзей.

"БелТА"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі