Беларускага праваабаронцу Бандарэнку будуць судзіць за хуліганства

Яго справу расследаваў Кастрычніцкі райаддзел Следчага камітэта. Цяпер следства скончанае. Як адзначае interfax.by, сам Бандарэнка і яго адвакат могуць пачаць знаёмства з матэрыяламі справы. Па заканчэнні гэтай працэдуры крымінальную справу перададуць пракурору для накіравання ў суд.



Следства вінаваціць кіраўніка праваабарончай арганізацыі ў хуліганскіх дзеяннях, спалучаных з прымяненнем фізічнай сілы. Гаворка ідзе пра тры эпізоды, прычым у двух выпадках сіла ўжывалася супраць жанчын. Па словах следчых, супрацьпраўныя дзеянні Бандарэнкі пацвярджаюцца сведчаннямі відавочцаў, вынікамі экспертыз, відэаматэрыяламі, іншымі доказамі, сабранымі падчас следства.



Сам Бандарэнка знаходзіцца пад вартай.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі