Беларускамоўная іспанка назвала велагоншчыка Васіля Кірыенку ідыётам на ровары

Беларускамоўная іспанка назвала велагоншчыка Васіля Кірыенку ідыётам на ровары

Беларускамоўная іспанка Анхела Эспіноса сказала, што велагоншчык Васіль Кірыенка не ведае моўную сітуацыю у Краіне Баскаў, і назвала яго "ідыётам на ровары".

Іспанка Анхела Эспіноса Руіс піша і размаўляе па-беларуску і нават выдала зборнік вершаў “Раяль ля мора”. Беларускую мову яна вывучае толькі з 2013 года. Дзяўчына адгукнулася ў фэйсбуку на заяву беларускага велагоншчыка Васіля Кірыенка. Той сказаў, што беларуская мова мёртвая і яму больш цікава ведаць мову Краіны Баскаў эўскера.

Беларускамоўная іспанка назвала велагоншчыка Васіля Кірыенку ідыётам на ровары

У мяне супярэчлівае стаўленне да беларускай мовы. Справа ў тым, што большую частку часу я знаходжуся ў Іспаніі, акурат на мяжы з Краінай Баскаў. Яна афіцыйна не існуе як адміністрацыйная адзінка, але жыхары лічаць інакш: усяляк адмяжоўваюцца ад іспанскай апекі, гавораць на сваёй мове. Дык вось мне цікавей было б ведаць іхнюю мову эўскера, чым сваю, беларускую. Чаму? Таму што, прабачце, можа, каго пакрыўджу, але беларуская мова — не жывая; гэта мёртвая мова, на якой практычна ніхто не размаўляе. Яе, як лічу, у прымусовым парадку навязваюць, прыкладам, прымушаюць вывучаць маю дачку. Я, па вялікім рахунку, супраць гэтага. І калі мяне запытаюць, ці трэба так рабіць — адкажу: канечне, не!

Велагоншчык Кірыенка

Анхела Эспіноса кажа, што іспанская дзяржава "навязвае" баскую мову і нават прымушае, каб яна была ў школах і дзяржаўных органах. Але мова гэта складаная, і на ёй размаўляе абсалютная меншасць баскаў. А велагоншчык Васіль Кірыенка лічыць інакш, бо не хоча бачыць рэчаіснасці.

"Ягоныя словы, гэта нібыта я пачну пісаць, што ў Беларусі ўсе размаўляюць, як Янка Купала, па-беларуску (і ў выходныя дні ў вершаванай форме)".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі