Беларуская чыгунка змяняе форму білетаў на цягнікі, якія курсуюць унутры краіны

Стары і новы білеты на цягнікі БЧ / rw.by
Стары і новы білеты на цягнікі БЧ / rw.by

З кастрычніка 2022 года Беларуская чыгунка мяняе выгляд білетаў на ўнутраных лініях. Гэта звязана з тым, што БЧ "паступова пераходзіць на новую тэхналогію афармлення праязных дакументаў з выкарыстаннем білетадрукавальных машын", патлумачылі на прадпрыемстве. Новая тэхналогія дазволіць пашырыць сетку пунктаў продажу білетаў з месцамі.

У БЧ кажуць, што інфармацыя на новых білетах "стане больш зразумелай і нагляднай". Яны будуць друкавацца на тэрмапаперы, але больш шчыльнай, чым звыклыя касавыя чэкі.  Па жаданні пасажыра праязны дакумент можна будзе аформіць на рускай або беларускай мове.

Першымі новыя білеты змогуць купіць пасажыры ў Брэсце, Магілёве, Асіповічах і Пінску. У пераходны перыяд будуць выкарыстоўвацца абедзве формы білетаў . Праязныя дакументы на міжнародныя цягнікі застануцца ранейшымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі