Беларуская дрэваапрацоўка мадэрнізуецца, але не мае рынкаў збыту

Астатнія прадпрыемствы тэрміны правалілі, паведамляе тэлеканал СТВ. А наперадзе яшчэ пошук рынкаў збыту гатовай прадукцыі. У Барысаве, напрыклад, выпусцілі каля 800 тысяч кубаметраў прадукцыі, а кантракты на пастаўку падпісалі пакуль толькі на чвэрць.



А на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве "Фандок" у Бабруйску зноў перанеслі тэрміны завяршэння мадэрнізацыі. Спцыяльная камісія, якая курыруе дрэваапрацоўку, выявіла, што за паўтара месяца зменаў тут не адбылося. Новая міні-ЦЭЦ больш рамантуецца, чым працуе, лінія сартавання лесу прастойвае, як і завод па вытворчасці ДСП. Яго ўжо два гады ніяк не могуць змантаваць замежныя спецыялісты. Новы тэрмін завяршэння мадэрнізацыі — 20 студзеня 2014 года.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі