Беларуская хакейная “маладзёжка” прайграла фінам — 0:6

Беларуская хакейная “маладзёжка” прайграла фінам — 0:6

Беларуская моладзевая зборная па хакеі распачала выступ на чэмпіянаце свету ў Фінляндыі з гучнай паразы: падапечныя Аляксандра Бяляўскага саступілі гаспадарам турніру з лікам 0:6.

Нашы хакеісты стрымлівалі сапернікаў цягам амаль двух перыядаў і не давалі ім адкрыць лік, хоць самі і былі слабымі ў атаках. Аднак на 38-й хвіліне беларусы прапусцілі першую шайбу і іх абарона цалкам рассыпалася. У апошнім перыядзе фіны адна за адной закінулі ім яшчэ пяць шайбаў і такім чынам разграмілі гасцей.

Першапачаткова букмекеры не верылі ў поспех беларусаў і давалі на іх перамогу каафіцыенты ад 29 да 41. Таксама зборная нашай краіне, якая ў гэтым сезоне выступае ў элітным дывізіёне, лічыцца найбольш верагодным кандыдатам на вылет у ніжэйшую лігу. Беларусы здолелі вярнуцца ў эліту праз дзевяць гадоў па выніках чэмпіянату свету ў Італіі. З сезона 2006-2007 яны гулялі толькі ў першай лізе.

Заўтра нашу зборную чакае гульня са славакамі.

Фота: hockey.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі