Беларуская калійная кампанія дамовілася пра кошт паставак у Кітай

Беларуская калійная кампанія дамовілася пра кошт паставак у Кітай

Беларуская калійная кампанія 17 верасня падчас перамоваў у Пекіне дамовілася з кансорцыўмам кітайскіх пакупнікоў (Sinochem, CNAMPGC, CNOOC) пра кантракт на пастаўкі калію ў Кітай. Канстракт будзе дзейнічаць па чэрвень 2019 года. 

БКК будзе пастаўляць калій па 290 долараў за тону. Гэта на 60 долараў вышэй за леташні кошт. 

Гендырэктар БКК Алена Кудравец пракаментавала прэс-службе сваёй кампаніі: "Гэта добрая цана, павышэнне больш чым на 25%, і мы ўпэўненыя, што такі ўзровень дапаможа забяспечыць далейшае паступальнае развіццё як рынку КНР, так і сусветнага рынку ў цэлым".

Дарэчы, Кітай з'яўляецца найбуйнейшым спажыўцом калію ў свеце. Кантрактная сістэма паставак гэтай краіны істотна ўплывае на развіццё сусветнага рынку мінеральных угнаенняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі