Беларуская зборная па футболе абыграла літоўцаў

Беларуская зборная па футболе абыграла літоўскую каманду ў таварыскім матчы, паведамляе БелаПАН. Гульня адбылася 11 жніўня ў Коўне. Абодва мячы ў вароты літоўцаў забіў Вячаслаў Глеб. Гэта быў сёмы спарынг дзвюх зборных. Перавага на баку беларускай каманды: 4 перамогі, 2 нічыі, 1 параза. Розніца мячэй 14-4.

3 верасня зборная Беларусі стартуе ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы. Гэта будзе выязны матч супраць французаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі