Беларускі бомж прадаваў у Маскве дэтанатары, каб купіць квіток дадому
У Маскве пры спробе прадаць дэтанатары затрыманы 48-гадовы беларус. У расійскай сталіцы ён жабраваў і збіраў бутэлькі. Аднойчы на сметніку ён знайшоў тры дэтанатары і вырашыў іх прадаць, каб на атрыманыя грошы вярнуцца ў Беларусь, паведамляе “Інтэрфакс”.
Мужчына прапаноўваў дэтанатары прадаўцам на рынку. У выніку аб гэтым даведаліся міліцыянты, і затрымалі беларуса.
Супраць яго распачата крымінальная справа за збыт і распаўсюджванне выбуховых рэчываў. Як распавёў мужчына, на грошы, атрыманыя ад продажу, ён збіраўся з'ехаць у Беларусь.