“Беларускі партызан” аднавіў працу — у даменнай зоне by

“Беларускі партызан” аднавіў працу — у даменнай зоне by

Сайт “Беларускі партызан”, раней заблакаваны рашэннем Міністэрства інфармацыі, аднавіў сваю працу ў даменнай зоне by. Ён не мяняў ні назвы, ні дызайну. “Мы, вядома, маглі крыху змяніць назву, маглі выкарыстаць іншае, але вельмі падобнае даменнае імя. Але мы не хочам гуляць у дурную гульню ў “уцякай-даганяй”, якую прапануе ўлада, калі без тлумачэння прычынаў і без якога-кольвек папярэджання блакуе незалежныя інфармацыйныя рэсурсы”, — адзначаюць аўтары праекта.

Рэдакцыя “Белпартызана” таксама нагадвае, што афіцыйныя прычыны блакіроўкі сайта www.belaruspartisan.org невядомыя. Ніхто не назваў ніякіх канкрэтных артыкулаў, матэрыялаў, ілюстрацыяў, у якіх распаўсюджваецца “забароненая інфармацыя”.

Цяпер праект выходзіць у інфармацыйную прастору “з адкрытым забралам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі