Беларускі прыхільнік "рускага свету" выступіў на канферэнцыі ў Варшаве

Беларускі прыхільнік "рускага свету" выступіў на канферэнцыі ў Варшаве

У Варшаве праходзiць канферэнцыя "Польшча-Беларусь. Супольная спадчына". Да ўдзелу ёй запрасілі і скандальна вядомага беларускага фiлосафа Аляксей Дзерманта. Гэты чалавек апошнім часам вядомы як зацяты абаронца "рускага свету". 

Журналіст Польскага Радыё запытаўся, як маглi арганiзатары запрасiць прадстаўнiка такiх колаў, якiя маюць дачыненне да актаў вандалiзму над украiнскiмі могiлкамі ў Польшчы, да арганiзацыi антыўкраiнскiх маршаў. Ён нагадаў пра электронную перапiску, абнародаваную "Нашай Нiвай", з якой вынiкае, што гэтыя людзi абмяркоўвалi, як ад iмя ўкраiнскiх нацыяналicтаў арганiзаваць выбух на польскай гідраэлектрастанцыі, што прывядзе да тысячы ахвяраў, але i "выведзе Польшчу з канцэрту". 

У адказ адзiн з выступоуцау Анджэй Запалоўскi паведаміў, што запрашалі не толькi Дзерманта, але i прадстаўнiкоў дэмакратычнай супольнасцi. (Дарэчы, Аляксандр Мiлiнкевiч ад удзелу ў гэтай канферэнцыi адмовiўся.) Запалоўскi дадаў таксама: "Пытанне бяспекi важнейшыя, чым правы чалавека". 

Аляксей Дзермант у адказ заявіў, што "зліў" iнтэрнэт-перапiскi — гэта ўкраiнская правакацыя. Па яго словах, на партале IMHOclub.by дзейнічае свабода слова i публiкуюцца любыя аўтары, у тым лiку так званых "ЛНР" i "ДНР". 

Канферэнцыя сабрала прадстаўнiкоў польскiх радыкальных палiтычных груповак, славянскiх i панславянскiх арганiзацый. Канферэнцыю адкрыў ганаровы маршалак Сейму Корнэл Маравецкi

Дарэчы, першапачаткова канферэнцыя мусiла прайсцi у Сейме, але там яе праводзiць забаранiлi. Па словах арганiзатараў, гэта было рашэнне МЗС Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі