Беларускі ўрад пачаў распрацоўваць антыінфляцыйную праграму (відэа)
Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.
Урад Беларусі пачаў распрацоўваць антыінфляцыйную праграму. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Ён падкрэсліў, што выконваецца даручэнне кіраўніка дзяржавы, агучанае днямі ў Пасланні да парламента і народа.
Кабякоў: "Сёння галоўная задача — дастаткова жорсткія грашова-крэдытныя інструменты. Гэта значыць, што грошы павінны быць зароблены. Раздачы грошай не будзе... У нас будзе прадказальны курс, у нас будуць прыймальныя параметры інфляцыі. Нацбанк цяпер называе 18% (плюс-мінус 2%)".
Кабякоў нагадаў, што са студзеня 2015-га ўзровень інфляцыі паступова зніжаецца: ад 2,4% (у студзені) да 1,7% (у лютым) і 0,8% (у сакавіку). У красавіку, як мяркуе прэм'ер, будзе "яшчэ крыху менш".
Распрацоўка антыінфляцыйнай праграмы патрабуе штодзённай працы і штодзённага кантроля, адзначыў прэм'ер-міністр.
Фота: ria.ru