Беларускі вайсковец, які быў у Казахстане, расказаў, пра што там думаў

Беларускі вайсковец, які быў у Казахстане, расказаў, пра што там думаў

Беларускі вайсковец, старшына міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады Аляксандр Гамзюк на старонках sb.by распавёў пра свае ўражанні ад паездкі ў Казахстан. Як гаварыў Аляксандр Лукашэнка, туды было адпраўлена каля 200 чалавек. Беларусы падчас выканання місіі і пасля вяртання былі ў масках. Гамзюк свой твар і прозвішча не хавае. Ён думае, што са сваім падраздзяленнем увайшоў у гісторыю.

Беларускія вайскоўцы тыдзень ахоўвалі "стратэгічна важны аб'ект — ваенны аэрадром Жэтыген" і гатовыя былі даць адпор "любым дэструктыўным сілам". "Пра што я думаў, калі стаяў на баявым пасту ў Жэтыгене? — працягвае сваю гісторыю старшына. — У першую чаргу пра сям'ю... У Віцебск я датэлефанаваўся тройчы".

Казахстанскія вайскоўцы на развітанне паціскалі рукі беларусам і "запрашалі ў госці ўжо пад мірнае неба Алматы". А падчас сустрэчы на аэрадроме ў Мачулішчах з Аляксандрам Лукашэнкам у Гамзюка "нібыта адкрыліся ўнутраныя рэзервы, другое дыханне". Ён думае, што і яго таварышы адчулі "падобны пад'ём".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі