Візавы скандал у Польшчы выявіў тысячы фэйкавых замежных студэнтаў
Віза, ілюстрацыйнае фота
Візавы скандал у Польшчы можа кепска адбіцца на беларусах. Выявілася, што тысячы фэйкавых студэнтаў атрымлівалі візы, але не пачыналі вучобу.
Па звестках газеты Dziennik Gazeta Prawna, такая сітуацыя была выгадная шэрагу прыватных ВНУ: яны атрымлівалі грошы за першы год навучання, а свежаспечаныя "студэнты" разам са студэнцкімі візамі — легальны доступ да рынку працы.
У скандале замяшаныя пераважна ўраджэнцы Афрыкі і Азіі, але з наступствамі аферы могуць сутыкнуцца і беларусы. Правілы выдачы візаў зрабілі больш жорсткімі, таму некаторым сапраўдным студэнтам з Беларусі ўжо адмовілі ва ўездзе. Іншыя сутыкнуліся з тым, што ім скарачаюць тэрмін, на які выдаецца віза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.