Беларускіх хакеістаў у КХЛ прыраўнялі ў правах да расіянаў

Беларускіх хакеістаў у КХЛ прыраўнялі ў правах да расіянаў

Беларускія хакеісты, якія выступаюць за расійскія клубы ў Кантынентальнай хакейнай лізе, ужо не маюць статусу легіянераў. Пра гэта заявіў прэзідэнт КХЛ Дзмітрый Чарнышэнка. Такое правіла пачынае дзейнічаць з новага сезону.

Раней многія беларусы дзеля выступу ў расійскіх клубах масава прымалі расійскае грамадзянства і гублялі права гуляць з зборную Беларусі. Самы яскравы прыклад — Андрэй Стась, у нядаўнім капітан галоўнай беларускай каманды.

Згодна з рэглямэнтам КХЛ, агульная колькасьць заяўленых для ўдзелу ў чэмпіянаце спартоўцаў у складзе расійскай каманды, якія не маюць права выступаць за зборныя Расіі, не павінна быць болей за пяць.

Статус легіянераў з беларусаў знялі пасля неаднаразовых зваротаў Федэрацыі хакея Беларусі. Міністэрства спорту Расіі ў якасьці выключэння вырашыла сёлета не распаўсюджваць на іх дзеянне ліміту.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі