Беларускім грамадзянам рэкамендуюць не ехаць у Йемен
А тым, хто знаходзіцца ў гэтай краіне, раюць датрымлівацца максімальных захадаў бяспекі.
Беларускі МЗС заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Йемен. Тым, хто цяпер знаходзіцца ў гэтай краіне, рэкамендуюць або экстрана эвакуявацца, або датрымлівацца максімальных захадаў бяспекі і не наведваць месцаў масавага скаплення людзей. Экстраная эвакуацыя з Йемена для беларускіх грамадзян магчымая праз консульскую службу Расіі.
Сітуацыя ў Йемене абвастрылася пасля захопу ўлады шыітамі-хаўсітамі і ўцёкаў прэзідэнта. Цяпер краіну бамбіць з паветра Саўдаўская Аравія. Гэтыя дзеянні падтрымлівае прэзідэнт ва ўцёках і ўрады значнай часткі арабскіх краін.
У сваю чаргу лідар шыіцкага руху Хезбалах Хасан Насрала называе дзеянні арабскіх краін агрэсіяй і заклікае да перамоваў. Ён лічыць, што Йемен хочуць захапіць.
Саўдаўская Аравія сцвярджае, што хаўсітаў актыўна падтрымлівае Іран, таму захоп улады ў Йемене можна лічыць вонкавай агрэсіяй, пішуць naviny.by
Фота: REUTERS