Беларускія апазіцыянеры распавялі Дзярждэпартаменту ЗША пра выбары

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі сустрэліся 24 верасня ў Мінску з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША Стафані Кук і Ліямам О'Фланаганам. У перамовах прынялі ўдзел кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай партыі "Справядлівы свет" Сяргей Калякін і прадстаўнік грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Сяргей Атрошчанка.

Сустрэча працягвалася дзве гадзіны. Як паведаміў Лябедзька агенцтву БелаПАН, уся гутарка ў той ці іншай ступені датычыла тэмы прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Беларускі бок на сустрэчы сфармуляваў мінімальныя патрабаванні па дэмакратызацыі ў Беларусі, без якіх немагчыма правесці выбары, адпаведныя стандартам АБСЕ. Апазіцыя мяркуе, што ўлады павінны ўдасканаліць выбарчае заканадаўства, якое тычыцца фармавання камісій, арганізацыі датэрміновага галасавання і падліку галасоў. Акрамя таго, улады павінны спыніць пераслед дэмакратычных актывістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі