Беларускія баскетбалісткі саступілі кітаянкам на кваліфікацыі да Алімпіяды

Беларускія баскетбалісткі саступілі кітаянкам на кваліфікацыі да Алімпіяды

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе прайграла кітайскай камандзе і не змагла заваяваць пуцёўку на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра. Турнір алімпійскай кваліфікацыі праходзіць у французскім Нанце. Для беларусак гульня скончылася разгромнай паразай — 70:84, прычым нашы дзяўчаты істотна саступалі саперніцам цягам усёй гульні.

У апошнія хвіліны беларускі мелі слабы шанец звесці розніцу ў ачках да мінінуму, аднак кітаянкі паказалі сябе мацнейшымі і выйгралі з істотнай перавагай.

Падапечныя Анатоля Буяльскага яшчэ пазмагаюцца за апошнюю пуцёўку на Алімпіяду з няўдачнікамі матчу Францыя — Аргенціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі