Беларускія баскетбалісты абыгралі чэмпіёнаў Еўропы
У хатнім матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету-2019 па баскетболе мужчынская зборная Беларусі перамагла дзеючых чэмпіёнаў Еўропы славенцаў — 93:92 (26:24, 20:23, 29:27, 18:18).
На рахунку разыгрываючага нашай каманды Дэвана Садлера 25 ачкоў, 5 падбораў і 8 дзейсных перадачаў, піша "Прессбол". У Максіма Салаша — 20 ачкоў і 10 падбораў.
Цяперашняе становішча камандаў у групе А выглядае наступным чынам: Іспанія — 6 (3), Славенія — 6 (4), Беларусь — 5 (4), Чарнагорыя — 4 (3).
28 чэрвеня беларуская зборная на выездзе згуляе з камандай Чарнагорыі.