Беларускія біятланісткі накіравалі грашовую дапамогу спартшколе з Чавусаў
15 тысяч рублёў ад Прэзідэнцкага спартовага клуба ў рамках праекта "Алімпійскі выбар" атрымае спартовая школа ў Чавусах, перадае БЕЛТА.
Такое рашэнне прынялі алімпійскія чэмпіёнкі — біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дар'я Домрачава.
У СДЮШАР у Чавусах пачынала свой спартовы шлях Дынара Алімбекава. І ўся каманда беларускіх біятланістак вырашыла падтрымаць школу, дзе вучылася самая маладая ўдзельніца сённяшняга квартэта пераможцаў.
Нагадаем, што 22 лютага Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дар'я Домрачава заваявалі першае месца ў эстафеце 4х6 км на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.