Беларускія біятланісткі занялі 5 месца на эстафеце ў Хохфільцэне
Беларускія біятланісткі занялі 5 месца ў эстафетнай гонцы на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне. Квартэт нашых спартсменак выступіў у складзе Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, Ганна Сола і Ірына Кручынкіна.
Першай на дыстанцыю пайшла Алімбекава, якая закрыла ўсе мішэні на агнявых рубяжах, аднак перадала эстафету толькі 12-й. Далей Крыўко, дзякуючы дакладна стральбе, вывела каманду на 7-е месца. Наступнай бегла Сола, якая дапусціла адзін промах, але ўсё адно палепшыла становішча каманды і аддала эстафету ўжо 6-й. Кручынкіна закрыла ўсе мішэні, але на апошнім агнявым рубяжы страціла час, выкарыстоўваючы запасныя патроны, але і яна адыграла адзін радок у фінішным пратаколе і здабыла для каманды 5 месца.
Перамога дасталася зборнай Італіі, на другім месцы Швецыя, на трэцім — Францыя. 4 месца дасталася квартэту з Расіі.