Беларускія біятланісты не патрапілі на заключныя гонкі этапа Кубка свету

Двума масавымі стартамі ў нядзелю ў расійскім Ханты-Мансійску завяршыўся 8-ы этап Кубка свету па бяітлоне. Аднак беларускія спартсмены сёння на дыстанцыю не выходзілі. Мужчыны не стартавалі з-за нізкіх вынікаў - па суме балаў на мінулых кубкавых этапах нашгыя біятланісты не ўвайшлі ў 30-ку наймацнейшых, а толькі гэта давала права на ўдзел у мас-старце.

А Дар'я Домрачава, якая цяпер займае 27-е месца ў жаночым агульным заліку, не выйшла на старт, бо вырашыла оепей падрыхтавацца да выступлення на заключным этапе Кубка свету, які пачнецца 13 сакавіка ў Нарвегіі.

У мужчынскім мас-старце перамог польскі біятланіст Томаш Сікора, а ў жаночай гонцы на 10 км лепшай была немка Катрын Хітцэр.  

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі