Беларускія целаахоўнікі прайгралі міжнародныя спаборніцтвы ўкраінцам

Міжнародныя спаборніцтвы "Целаахоўнік-2010" прайшлі ў Кіеве. Учора целаахоўнікі з Украіны, Беларусі і Расіі спаборнічалі ў спартыўна-стралковым комплексе "Снайпер", а ў нядзелю — на цэнтральнай вуліцы ўкраінскай сталіцы Хрэшчаціку. Целаахоўнікам трэба было прадэманстраваць здольнасці па ахове пэўнай асобы, а таксама паказаць уменне контраварыйна кіраваць аўтамабілем.

Першае месца дасталося камандзе спецпадраздзялення "Тытан" Дзяржаўнай службы аховы пры МУС Ўкраіны. На другім месцы аказалася каманда Федэрацыі целаахоўнікаў Украіны, на трэцім — данецкага "Тытана".

У спаборніцтвах бралі ўдзел прадстаўнікі 12 камандаў целаахоўнікаў, якія прадстаўлялі дзяржаўныя і прыватныя структуры, паведамляе сайт pravda.ru. На жаль, няма інфармацыі, якую менавіта службу прадстаўлялі целаахоўнікі з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі