Беларускія гандбалісткі выйгралі ў Літвы адборачны матч чэмпіянату Еўропы
9 сакавіка жаночая зборная Беларусі па гандболе здабыла першую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2016 года. Як перадае БелаПАН, нашыя спартоўкі ў Каўнасе перамаглі каманду Літвы з лікам 29:21.
13 сакавіка матч у адказ пройдзе ў Мінску.
Становішча камандаў у групе 1: Нарвегія — 4 ачкі (2 матчы; розніца мячоў 63-45), Румынія — 4 (2; 54-43), Беларусь — 2 (3; 76-81), Літва — 0 (3; 62-86).
7 кастрычніка 2015 года Беларусь у гасцях прайграла чэмпіёнкам свету нарвежкам (24:25), а 11 кастрычніка — дома румынкам (23:25).
Фінал турніру пройдзе ў снежні ў Швецыі. У яго выйдуць дзве лепшыя каманды кожнай з сямі адборачных груп, а таксама найлепшая трэцяя зборная.