Беларускія хакеісты пацярпелі трэцяе паражэнне на чэмпіянаце свету
Моладзевая зборная Беларусі па хакеі (U-20) няўдала выступае на чэмпіянаце свету ў Фінляндыі. У першых матчах беларусы прайгралі фінам (0:6) і славакам (2:4). Сёння нашу каманду разграмілі расіяне — 4:1 (3:0, 0:0, 1:1). Адзіная шайба беларускай зборнай на рахунку Аляксея Паценкіна.
Беларусы датэрмінова занялі апошняе месца ў групе "В" і матч з чэхамі на іх турнірнае становішча ўжо не паўплывае. Лідыруе Расія — 8 ачкоў, Чэхія — 4, Фінляндыя і Славакія — па 3 (гэтыя тры каманды згулялі па 2 матчы), Беларусь — 0 ачкоў.
Маладзёжная зборная Беларусі па хакею прыехала ў Фінляндыю на аўтобусе
Фота: hockey.by