Беларускія хакеісты перамаглі Славенію — 5:2

Беларускія хакеісты перамаглі Славенію — 5:2

Беларуская зборная па хакеі перамагла Славенію на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Францыі і Нямеччыне. Матч Беларусь — Славенія прайшоў 13 траўня ў Парыжы і скончыўся з лікам 5:2.

Адметна, што ў першым перыядзе лік быў не на карысць беларусаў — 1:2, але ўжо ў другой частцы гульні падапечныя Дэйва Льюіса закінулі чатыры шайбы і тым самым перадвызначылі вынік сустрэчы.

Шайбамі ў беларусаў адзначыліся Аляксандр Паўловіч (дубль),  Яўген Кавыршын, Ілля Шынкевіч, Андрэй Стась.

Перамога над Славеніяй дазваляе беларусам захаваць прапіску ў элітным дывізіёне сусветнага чэмпіянату. Раней нашу зборную пераследвалі няўдачы: пяць паразаў запар.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі