Беларускія мытнікі знайшлі ва ўкраінца ікону XIX стагоддзя (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі ва ўкраінца ікону XIX стагоддзя (фота)

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні знайшлі ў мікрааўтобусе, які ехаў з Украіны ў Беларусь, ікону сярэдзіны XIX стагоддзя. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Макраны". Грамадзянін Украіны, які кіраваў мікрааўтобусам, схаваў ікону (яе памеры 30 на 27 см) у папку.

Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, ікону накіравалі на мытную экспертызу, якая вызначыла яе ўзрост і тое, што знаходка з'яўляецца культурнай каштоўнасцю. Лёс іконы вырашыць суд.

Фота: brest.customs.gov.by

Беларускія мытнікі знайшлі ва ўкраінца ікону XIX стагоддзя (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі