Беларускія палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА

Беларускія палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА

Беларускія палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся за кратамі. Як паведамляе тг-канал @pozirkonline, заключэнне шлюбу адбылося 1 верасня ў мінскім СІЗА № 1.

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна былі затрыманыя ў студзені 2021 года. Спачатку ім было выстаўлена абвінавачанне ў "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — за аплату штрафаў удзельнікам масавых пратэстаў 2020 года ў Беларусі. Пазней ім выставілі абвінавачванне ў "здрадзе дзяржаве".

Аляксандраў і Злобіна з'яўляюцца фігурантамі "справы БелаПАН", разгляд якой у судзе быў прыпынены ў канцы чэрвеня, а неўзабаве можа аднавіцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі