Беларускія праваабаронцы пачалі кампанію салідарнасці з Вінаградавым
Апазіцыянер з'яўляеца рэкардсменам па адвольных затрыманнях. Агулам ён мае больш за 200 сутак адміністрацыйнага арышту за два гады.
На мінулым тыдні Паўла Вінаградава адправілі за краты на 15 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку ў Маскоўскім РУУС. Яму на год працягнулі прэвентыўны нагляд.
Праваабаронцы, згуртаваныя каля сайта "Вясна", рыхтуюць сумесную заяву з праваабаронцамі розных краін адносна Вінаградава, паколькі на яго аказваецца беспрэцэдэнтны ціск. У ёй будзе адзначана, што затрыманні насамрэч адбываюцца з палітычных прычын, інфармуе Радыё Свабода.
Вінаградаў: З’ехаць з Беларусі — значыць здацца. Лепш сядзець на сутках