Беларускія праваабаронцы звярнуліся да Чырвонага Крыжа ў справе Дашкевіча

Беларускія праваабаронцы просяць Чырвоны Крыж заступіцца за Змітра Дашкевіча.  З такім зваротам выступілі Беларускі Хельсінскі камітэт і Праваабарончы альянс. У дакуменце адзначаецца, што Дашкевіч быў асуджаны за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Беларускія праваабаронцы крытыкуюць гэты артыкул Крымінальнага кодэкса, бо “ён супярэчыць Канстытуцыі краіны і міжнародным актам па правах чалавека, ратыфікаваных урадам Рэспублікі Беларусь”.

Яны нагадваюць, што моладзевы актывіст быў прызнаны праваабарончай арганізацыяй “Міжнародная амністыя” вязнем сумлення, і прыводзяць факты парушэння правоў Дашкевіча як падчас следства, так і ў калоніі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі