Беларуску, затрыманую ў Пецярбургу, лічаць адмінам ТГ-канала "Віцебск 97"

Беларуску, затрыманую ў Пецярбургу, лічаць адмінам ТГ-канала "Віцебск 97"

Афіцыянтку з Беларусі Яну Пінчук, затрыманую ў Санкт-Пецярбургу, падазраюць у тым, што яна адміністравала ТГ-канал "Віцебск 97", піша сайт "Віцебская вясна". У гэтым канале, паводле беларускіх сілавікоў, 24-гадовая дзяўчына "публікавала паведамленні з негатыўнай ацэнкай праваахоўных органаў, заклікі прычыняць шкоду супрацоўнікам міліцыі ды іншыя экстрэмісцкія матэрыялы".

Сам ТГ-канал "Віцебск 97" прызнаны экстрэмісцкім паводле рашэння беларускага суда.

У Беларусі на Пінчук пачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці") і ч. 1 арт. 361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фармавання"). На радзіме дзяўчыне пагражае да 12 гадоў зняволення.

Паведамляецца, што дзяўчына жыла ў Расіі апошнія чатыры гады, прычым цалкам легальна. Пра тое, што на радзіме на яе пачалі крымінальную справу, даведалася толькі ад расійскіх паліцыянтаў 1 лістапада. Яе ўзялі пад варту да 10 снежня, вырашаецца пытанне пра яе экстрадыцыю на радзіму.

У Беларусі дзяўчына была апошні раз год таму. Ёсць звесткі, што яна брала ўдзел у акцыях пратэсту, а потым выехала ў Расію. У Беларусі за пратэсты яе не затрымлівалі і не судзілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі