Беларускую студэнтку абрабавалі і згвалцілі ў ЗША
Беларускую дзяўчыну, якая прыехала ў ЗША па студэнцкім абмене, абрабавалі і згвалцілі. Паліцыя Вірджыніі шукае злачынцу.
Як паведаміў прадстаўнік упраўлення крымінальнай паліцыі горада Вірджынія-Біч, здарэнне адбылося ў панядзелак уначы, калі беларуска вярталася з працы. Студэнтка працавала ў адным з матэляў гэтага курорта.
На пустой вуліцы да яе падышоў незнаёмы афраамерыканец, які прыгразіўшы пісталетам запатрабаваў ад яе грошы, а потым згвалціў, перадае “Радыё Свабода”.
Паліцыя абвясціла незнаёмца ў вышук, а таксама заклікала арганізацыі, якія запрашаюць на лета замежных студэнтаў, азнаёміць моладзь з правіламі бяспекі ў начны час.