Беларусы болей за ўсё давяраюць войску

Гэта вынікае з дадзеных апытання, якое правёў сярод жыхароў Беларусі сацыялагічны цэнтр «Люстэрка-інфо». Яно праходзіла ў жніўні-верасні і адпавядала ўсім патрабаванням для такога апытання, паведамляе Радыё Свабода. Паводле дадзеных сацыёлагаў, войску давяраюць цалкам альбо часткова 56% рэспандэнтаў. Царква, якая раней звычайна была ў такіх апытаннях першай, гэтым разам на другім месцы — 52%. Ураду давяраюць 41%.

Кіраўнік лабараторыі цэнтру Леанід Міхейчыкаў, што ў гэтым апытанні рэйтынг прэзідэнта не вывучаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі