Беларусы будуць плаціць за камунальныя паслугі на 20 долараў больш

У Беларусі падаражэюць камунальныя паслугі. Уладальнікі двухпакаёвай кватэры будуць плаціць на 20 долараў больш. Міністэрства эканомікі Беларусі заявіла, што лічыць магчымым менавіта на гэтую суму павысіць у 2008 годзе аплату жыллёва-камунальных паслугаў.
Павелічэнне тэмпаў росту коштаў прадугледжана праектам канцэпцыі прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступны год.

Паводле разлікаў Мінэканомікі, гэты крок дазволіць разгрузіць мясцовыя бюджэты і падтрымаць канкурэнтаздольнасць айчынных вытворцаў. Разам з тым, у праекце адзначаецца, што павелічэнне цэнаў значна павялічыць узровень інфляцыі.

Мінэканомікі аргументуе сваю пазіцыю тым, што тарыфы на энергію для насельніцтва Беларусі больш чым у два разы ніжэйшыя, чым у сумежных краінах. А вось доля выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў адносінах да прыбыткаў насельніцтва з’яўляецца самай нізкай, паведамляе сайт http://bsb.by.


Фота — photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі