Беларусы на першым месцы ў эстафеце на чэмпіянаце свету па пяціборстве
Зборная Беларусі ў складзе Міхаіла Пракапенкі, Дзмітрыя Меляха і Міхаіла Міцука заваявала залаты медаль у эстафеце на чэмпіянаце свету па сучасным пяціборстве. Як паведамляе tut.by, спаборніцтвы праходзяць у кітайскім Чэнгду. Другое месца заняла зборная Паўднёвай Карэі. На трэцім радку пратаколу размясцілася каманда Расіі.