Беларусы паўдзельнічалі ў акцыі "Гадзіна Зямлі"

Беларусы паўдзельнічалі ў акцыі "Гадзіна Зямлі"

Беларусы паўдзельнічалі ў міжнароднай акцыі "Гадзіна Зямлі". Яна прайшла ўвечары 19 сакавіка. З 20.30 да 21.30 у Мінску, між іншым, адключылі падсветку Нацыянальнай бібліятэкі і дамоў уздоўж праспекта Незалежнасці. З меркаванняў бяспекі на адной з галоўных магістраляў сталіцы не адключалі ліхтары. Жыхары Мінска ў сваёй большасці не ўдзельнічалі ў акцыі, не падтрымалі яе многія кавярні і рэстараны, адзначае sputnik.by.

Мэта "Гадзіны Зямлі" — прыцягнуць увагу да праблемы змянення клімату і паказаць, як важны ўнёсак кожнага чалавека ў справу захавання рэсурсаў нашай планеты. У акцыі ўдзельнічалі больш за 7 тысяч гарадоў свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі