Беларусы — самая шматлікая група замежнікаў, якія імкнуцца жыць у Літве

Грамадзяне Беларусі — самая шматлікая група замежнікаў, якія звяртаюцца за відам на жыхарства ў Літве. Паводле звестак Літоўскага дэпартамента па міграцыі, ужо не першы год беларусы складаюць прыкладна траціну з ліку тых, хто падае заяву. Летась іх было 2560 чалавек, паведамляе сайт ru.delfi.lt.  Паводле слоў консула Беларусі ў Літве Людмілы Кляйменавай, жаданне беларусаў жыць у Літве выклікана імкненнем болей зарабляць. "Тыя, хто падае заяўкі на від на жыхарства ў Літве найчасцей спадзяюцца на больш высокі заробак. Калі літоўцу заробак 300-400 еўра яшчэ нядаўна падаваўся невялікім, то для беларусаў гэта вялікія грошы", — кажа яна.

Па звестках консула, найчасцей на заробкі ў Літву прыязджаюць кіроўцы фураў і будаўнікі. Аднак іх колькасць зменшылася ў сувязі з крызісам і высокім узроўнем беспрацоўя ў гэтай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі